email: l8@wlnp.pl
- Вольнамулярства – гэта ініцыяцыйны братэрскі зьвяз на падмурку веры ў Бога, Вялікага Будаўніка Сусьвету.
- Вольнамулярства грунтуецца на Даўніх Абавязках і Ландмарках, а таксама шануе іншыя традыцыі, уласьцівыя Ордэну, асабліва тыя, што датычаць рэгулярнасьці ягонай Юрысдыкцыі.
- Вольнамулярства – гэта Ордэн, належаць да якога могуць выключна асобы вольныя і добрых звычаяў, якія абавязуюцца спаўняць ідэалы Міру, Любові й Братэрства.
- Вольнамулярства мае на мэце маральнае ўдасканаленьне сваіх чальцоў, а празь іх — удасканаленьне ўсяго Чалавецтва.
- Вольнамулярства наказвае сваім чальцам скрупулёзна выконваць рытуалы і сымбалі, выкарыстоўваць уласьцівыя толькі яму духоўныя і ініцыяцыйныя сродкі, якія прыводзяць да спасьціжэньня Ведаў.
- Вольнамулярства наказвае сваім чальцам паважаць перакананьні й веру блізкіх. У сваім коле забараняе ўсялякія палітычныя ці рэлігійныя дыскусіі альбо палемікі. Дзякуючы гэтаму, яно можа заставацца сталым і надзейным Цэнтрам Братэрскага Зьвязу, у якім пануе паразуменьне, талеранцыя і плённая гармонія ў дачыненьнях паміж людзьмі, якія ў іншых умовах былі б міжсобку чужымі.
- Вольныя Муляры даюць прысягу на Кнізе Законаў, таму іх прысяга мае ўзьнёслы, сьвятарны й непарушны характар.
- Вольныя Муляры гуртуюцца па-за абсягам сьвету прафанаў, у Лёжах, дзе заўжды навідавоку тры Вялікія Сьветачы Ордэну: Кніга Законаў, Вугольнік і Цыркуль на тое, каб працаваць рытуальна, годна, рупліва і згодна з прынцыпамі, што прапісаныя ў Канстытуцыі і Статуце Абэдыенцыі.
- Вольныя Муляры могуць прымаць у свае Лёжы выключна асобаў паўналетніх, паўнапраўных і адэкватных, якія ганарацца сваім імем брата – Вольнага Муляра, здольныя распазнаваць магчымасьці іншых людзей і бясконцыя сілы Вечнасьці.
- Вольныя Муляры культывуюць у сваіх Лёжах Любоў да Айчыны, пашану да Права й павагу канстытуцыйнае ўлады. Яны прызнаюць і шануюць працу ва ўсіх яе формах як найвышэйшы абавязак чалавечае істоты.
- Вольныя Муляры даюць іншым людзям актыўны прыклад сваімі адпаведнымі паводзінамі, дзякуючы чаму Ордэн праменіць навонкі. Але робіцца гэта з захаваньнем вольнамулярскай таямніцы.
- Вольныя Муляры павінныя годна аказваць узаемную дапамогу і братэрскую абарону, нават з прысьвячэньнем свайго жыцьця. Яны шануюць уменьне захоўваць спакой і раўнавагу ва ўсіх сытуацыях.

