Канстытуцыі Андэрсана

альбо старажытныя запаведзі Вольнага Муляра.
Старажытныя законы заморскіх Ложаў, прызначаныя для чытаньня пры пасвячэньні новых Братоў ці па загаду Майстра.

1. Пра Бога і рэлігію

Вольны муляр абавязаны ў моц дадзенага ім абавязацельства, падпарадкоўвацца маральнаму закону; і калі ён слушна разумее Каралеўскае Майстэрства, ён ніколі не стане неразумным атэістам альбо неверуючым вольнадумцам. Аднак, калі ў старажытнасці Вольныя Муляры абавязаны былі ў кожнай краіне належаць да рэлігіі сваёй краіны і свайго народу, якой бы яна ні была, то сёньня лічыцца больш разумным належаць да той рэлігіі, якую прымаюць усе людзі, пакідаючы для сябе ўласнае меркаванне [, што Вольныя Муляры павінны быць] людзьмі дабрадзейнымі і вернымі, г.зн. людзьмі гонару і людзьмі сумленнымі, незалежна ад асабістых перакананьняў і канфесійнай прыналежнасці кожнага з іх, — адпаведна з гэтым Франкмасонства з’яўляецца Цэнтрам Яднаньня і сродкам устанаўленьня праўдзівага сяброўства паміж людзьмі, якія, — калі б яго не было, — былі б падзеленыя непераадольнай безданьню.

2. Пра Свецкую Уладу, Вышэйшую і Прызначаную

Вольны Муляр з’яўляецца лаяльным падданым сьвецкіх уладаў, дзе б ён ні жыў і ні працаваў; ён ніколі не павінен удзельнічаць у змовах і тайных зламыснасцях супраць сьвету і дабрабыту народу, таксама як і не паводзіць сябе непатрэбным чынам у адносінах да прызначаных прадстаўнікоў улады; бо колькі б ні страдала Масонства ва ўсе часы ад войнаў, кровапраліцьцяў і замяшаньняў, столькі ж былі схільныя старажытныя Каралі і Князі заўсёды аказываць майстрам дапамогу дзеля міралюбнасці і вернасці апошніх, заўсёды даваць годны адпор іх ворагам і садзейнічаць славе Брацтва, квітнеючага ва ўсе часы сьвету. Такім чынам, калі Брат пойдзе супраць дзяржавы, з ім не будуць яднацца ў гэтым яго паўстаньні, але будуць шкадаваць аб ім, як аб кожным няшчасным; аднак, калі яго асудзяць за гэта адно толькі злачынства – хоць праўдзіва лаяльнае па сваёй сутнасці Брацтва можа і павінна заявіць пра ўласны няўдзел у ягоным бунтарскім парыве, а таксама надалей не даваць падставы і не пладзіць зайздрасці да існуючых законных уладаў, — ён не можа быць выключаны з Ложы, і яго сувязі з ёй застануцца непарушнымі.

3. Пра Ложы

Ложа – гэта месца, дзе Вольныя Муляры зьбіраюцца і працуюць; таму Ложай называецца таксама сход альбо належным чынам арганізаванае таварыства Вольных Муляроў, і кожны Брат павінен належаць да якой-небудзь Ложы і падпарадкоўвацца яе Унутранаму Рэгламенту, а таксама Генеральнаму Рэгламенту. Ложа можа мець мясцовы альбо усеагульны характар, што лепей можна зразумець пасля яе наведваньня, а таксама пасля знаёмства з Рэгламентам Генеральнай ці Вялікай Ложы, якая дадаецца да Канстытуцыі. У старажытнасці ніводны Майстар або Брат не меў прaва не прыйсьці ў Ложу, асабліва ў тым выпадку, калі быў раней папярэджаны і не меў сур’ёзнай і паважнай прычыны, пасля разгляду якой Майстар і Дазорцы не прыйшлі б да высновы, што суровая неабходнасць перашкодзіла яго прысутнасці. Людзі, якіх прымаюць у сябры Ложы, павінны быць дабрадзейнымі і сумленнымі, вольнанароджанымі, сталага і разумнага ўзросту; яны не могуць быць даннікамі і леннікамі, жанчынамі, а таксама яны павінны быць людзьмі не амаральнымі і зняслаўленымі ў грамадстве, а толькі добрых звычаяў.

4. Пра Майстроў, Дазорцаў, Братоў і Вучняў

Усе перавагі і адрозненні сярод Вольных Муляроў грунтуюцца толькі і выключна на праўдзівай годнасці і асабістых вартасцях; бо толькі так магчыма добра служыць Госпаду, не зганьбіць братоў і не зняславіць Каралеўскае Майстэрства. Таму аніводны Майстар або Дазорца не можа быць абраны толькі па прычыне свайго высокага становішча, але выключна дзякуючы сваім асабістым заслугам. Немагчыма ўсё перадаць на пісьме, таму кожны Брат павінен наведваць сходы і займаць у іх належнае яму месца, каб засвоіць усё спосабамі, якія адрозніваюць нашае Брацтва. Але няхай будзе вядома Кандыдатам, што ніякі Майстар не можа браць сабе Вучня, калі ён недастаткова знаёмы з ім; калі ён не дасканалы малады чалавек, які не мае калецтваў і выродлівасцяў, якія ў стане перашкодзіць яго навучанню Каралеўскаму Майстэрству служэньню Госпаду яго Майстра і быць пасвечаным у Браты, а потым – у Падмайстры, нават пасля таго як ён адпрацаваў у першым званні той тэрмін, які вызначаны звычаямі яго краіны; калі ён паходзіць не ад годных бацькоў; і толькі, калі дакладна вядома, што ён адпавядае ўсім гэтым патрабаванням, ён можа быць удастоены гонару стаць Дазорцам, потым – Майстрам Ложы, потым – Вялікім Дазорцам і з часам – Вялікім Майстрам усіх Ложаў, у залежнасці ад яго заслуг. Ніхто з Братоў не можа быць Дазорцам, калі не адпрацаваў адпаведны тэрмін у ступені Падмайстра; ні Майстрам – не адпрацаваўшы Дазорцам; ні Вялікім Дазорцам – не адпрацаваўшы Майстрам Ложы, ні Вялікім Майстрам – не адпрацаваўшы да свайго абрання ў ступені Падмайстра, адначасова з’яўляючыся нашчадкам высакародных бацькоў, альбо не з’яўляючыся шляхціцам вышэйшага свету ці не з’яўляючыся вядомым навукоўцам, ці дойлідам, ці іншым мастаком, пры гэтым з’яўляючыся нашчадкам высакародных бацькоў, які пры гэтым заслужыў сваімі вартасцямі добрую славу і высокую ацэнку ў сваёй Ложы. Паводле старажытных запаведзяў і рэгламентаў, гэтыя правадыры і кіраўнікі старажытных Ложаў, вярхоўныя і неаспрэчныя, павінны сустракаць поўнае павінавеньне ўсіх Братоў у падначаленых ім аб’яднаньнях з усімі належнымі пакорай, любоўю, павагай і запалам.

5. Пра кіраваньне працай Брацтва

Усе Вольныя Муляры павінны старанна працаваць у будныя дні дзеля таго, каб жыць у росквіце ў дні адпачынку; і час працы, вызначаны законамі іх краіны альбо пацверджаны звычаем, павінен няўхільна выконвацца. Самы вопытны з Падмайстраў прызначаецца альбо выбіраецца Майстрам ці Наглядчыкам над Гасподняй Працай. Працуючыя пад яго кіраўніцтвам павінны называць яго Майстрам. Вольныя Муляры павінны пазбягаць кожнай лаянкі, не абзываць адзін аднаго крыўднымі словамі – называць жа адзін аднаго толькі “Брат” ці “Сябра”; яны павінны ветліва паводзіць сябе, як у Ложы, так і па-за ёй. Майстар, якому вядома, што ён здольны на спрытнасць розуму, павінен тым не менш, наколькі магчыма з розумам ставіцца да Гасподняй Працы і па справядлівасці дзяліць яе плады, быццам яны належаць толькі ўласна яму; ён не павінен надзяляць нікога з Вучняў альбо Падмайстраў большай доляй, чым тыя заслужылі на самой справе. І Майстар, і Муляры, якія па справядлівасці атрымліваюць заработную плату, застануцца вернымі Госпаду і сумленна закончаць сваю работу, будзь гэта праца альбо падарожжа, а таксама не залічаць да працы тое, што звычайна лічыцца падарожжам. Ніхто не павінен мець зайздрасці да поспехаў Брата, што можа перашкодзіць яму працаваць альбо пазбавіць яго працы дзеля таго, каб закончыць яе самому, будучы здольным на гэта; бо ніхто не здольны дзеля славы Госпада закончыць з годнасцю чужую працу, калі не пазнаёміўся грунтоўна з чарцяжамі і накідамі таго, хто пачаў гэтую працу. Калі Падмайстар абіраецца Дазорцам працаў пад кіраўніцтвам самога Майстра, ён застаецца верным і Майстру, і сваім Братам; пры адсутнасці Майстра ён дбайна сочыць за выкананьнем працы дзеля славы Госпада; яго ж Браты павінны ва ўсім яму падпарадкоўвацца. Усе Вольныя Муляры, што выконвалі працу, пакорліва атрымліваюць сваю заработную плату без нараканьня і абурэньня, і не пакідаюць Майстра, пакуль праца не будзе закончана. Маладога Брата трэба накіроўваць у працы, каб прадухіліць псаваньне ім матэрыяла, якое пацягне за сабой судовае разбіральніцтва, і дзеля захаваньня традыцыі брацкай любові. Усе выкарыстоўваемыя прылады працы аглядаюцца і атрымліваюць адабрэньне Вялікай Ложы. Ніякі паднявольны работнік не можа займацца праўдзівым Вольным Мулярствам, і ніякі Вольны Муляр не можа працаваць разам з несвабодным муляром, акрамя выпадкаў надзвычайнай неабходнасці; таксама забараняецца навучаньне несвабодных работнікаў і непрынятых Вольных Муляров тым навукам, якім трэба навучаць Брата і Сябра.

6. Пра паводзіны

А. У Ложы пасля ўтварэньня і адкрыцьця

Нельга весьці прыватныя сходы і асобныя размовы, на запытаўшыся дазволу ў Майстра; нельга весьці размовы пра што-небудзь непрыстойнае і нягоднае; нельга перапыняць Майстра альбо Дазорцу, альбо кожнага Брата, які звяртаецца да Майстра. Нельга паводзіць сябе празмерна вольна і блазнерскі, калі Ложа занята свяшчэннай альбо сур’ёзнай працай; ні пры якіх умовах і ні пад якім выглядам нельга карыстацца нягоднымі выразамі; трэба аддаваць даніну належнай пашаны Майстру, Дазорцам і Братам, выказваць ім павагу. Пры падачы якой-небудзь скаргі справа абвінавачанага Брата павінна разглядацца з вынясеньнем рашэньня Братамі Ложы, якія з’яўляюцца сумленнымі і кампетэнтнымі суддзямі у падобнага роду супярэчнасцях (апроч выпадкаў апеляцыі да ўладаў Вялікай Ложы), да якіх і павінен апеляваць віноўны, апроч тых здарэньняў, калі агульны сход Братоў можа затрымаць выкананьне працы дзеля славы Госпада, і ў такім выпадку магчыма вынясеньне асобнага рашэньня; аднак да моцы Закона нельга звяртацца пры разглядзе усіх масонскіх скаргаў, апроч тых выпадкаў, калі для ўсіх Братоў Ложы відавочна неабходнасць такога звароту.

Б. Паводзіны ў Ложы пасля заканчэньня працаў, пакуль Браты не разышліся

Можна бавіць час цнатлівымі размовамі, весяліць адзін аднаго па меры здольнасцяў, аднак пазбягаць усялякай празмернасьці і не прымушаць каго-небудзь з Братоў піці альбо есці болей, чым таму хацелася б, або перашкаджаць яму пайсці туды, куды яго вядуць ягоныя намеры ці справы, альбо выказваць знявагу і грубіянства, якія перашкаджаюць прыемнаму і свабоднаму ходу гутаркі, бо гэта разбурыць нашую Гармонію і аддасць на ганьбу нашыя годныя захапленьня мэты. Таму ніякія прыватныя сваркі і спрэчкі не могуць пераступіць парог Ложы, а асабліва сваркі і спрэчкі, што датычаць пытаньняў рэлігіі, нацыі, дзяржаўнага ўладкаваньня, бо, належачы, як Вольныя Муляры да адзінай рэлігіі, пра якую ўжо была гаворка, таксама належым адначасова да ўсіх нацый, народаў, сем’яў, родаў і моваў, а таксама ўхіляемся ад усёй і усялякай палітыкі, якой, пакуль яна не пагражае росквіту ложы, маем намер ухіляцца і надалей.

В. Паводзіны Братоў пры сустрэчы без пасвячоных па-за сценамі належным чынам утворанай Ложы

Трэба ветліва прывітаць адзін аднаго так, як вы будзеце навучаныя, называючы адзін аднаго Братамі, свабодна даваць адзін аднаму рады той ступені падрабязнасці, якая будзе лічыцца падыходзячай і дастатковай; пры гэтым належыць імкнуцца быць нябачнымі і нячутнымі пабочнымі асобамі; не нападаць адзін на аднаго, ухіляючыся ад захаваньня той традыцыі павагі і пашаны, якую належыць падтрымліваць у адносінах да кожнага Брата, а таксама і не масона. Хоць усе Вольныя Муляры з’яўляюцца Братамі адного ўзроўня, Франкмасонства не пазбаўляе годнасці і высокага становішча ў грамадстве чалавека, прынятага ў Брацтва; хутчэй яно надае яму годнасці, асабліва, калі ён заслужыў пашану Брацтва, якое заўсёды ўшаноўвае годных. Трэба пазбягаць дрэнных манераў.

Г. Паводзіны ў прысутнасці не масонаў

Трэба захоўваць асцярожнасць у словах і манерах, каб нават самы праніклівы і цікаўны з не масонаў не здолеў выкрыць нічога з таго, што яму нельга выкрываць; у некаторых выпадках належыць змяняць тэму размовы і ўводзіць яе ў бок дзеля дабра нашага высокашаноўнага Брацтва.

Д. Паводзіны ў хаце і сярод знаёмых

Трэба весьці сябе так, як належыць сябе паводзіць маральнаму і мудраму чалавеку; асабліва трэба заўважыць, што ні вашай сям’і, ні сябрам, ні суседзям нельга ведаць пра клопаты Ложы і г.д.; у гэтых пытаньнях вы павінны следаваць загадам уласнага сумленьня і гонару Старажытнага Брацтва па прычынах, пря якія тут не будзем казаць. Таксама належыць лічыцца з уласным здароўем, не затрымлівацца на сходзе празмерна доўга і здалёк ад хаты пасьля завяршэньня схода Ложы, а таксама пазьбягаць абжорлівасьці і п’янства, каб вашыя сем’і не адчувалі сябе прыніжанымі і абдзялённымі ўвагай і не страдала вашая праца.

Е. Паводзіны з незнаёмым Братам

Вы павінны падвергнуць яго асцярожнаму дазнаньню тымі сродкамі, якія падкажа вам разважлівасьць і вопыт, каб вашай даверлівасьцю не скарыстаўся цёмны самазванец, якога вам належыць з ганьбай і рашучасьцю не прыняць, пры гэтым стараючыся не даць яму намёку на праўдзівае Веданьне. Аднак, калі вы ўпэўніліся, што перад вамі праўдзівы і верны Брат, вы павінны аддаць яму належную пашану; і калі ён мае патрэбу ў чым-небудзь, аказаць яму ўсялякую магчымую дапамогу альбо інакш указаць яму шлях да дапамогі, напрыклад, вы можаце даць яму працу на некалькі дзён альбо рэкамендаваць яго іншаму работадаўцу. Аднак вы не абавязаны рабіць нічога, што выходзіць за межы вашых здольнасцяў і магчымасцяў – толькі аддаць перавагу беднаму Брату, які пры гэтым з’яўляецца дабрадзейным і верным чалавекам перад іншымі беднымі людзьмі ў тых самых абставінах.

І нарэшце, усе гэтыя запаведзі вы абавязаныя выконваць, таксама як і іншыя законы, даведзеныя вам тым самым парадкам; вы павінны песьціць у сэрцах брацкую Любоў – аснову і вянец, які звязвае цэмент і славу гэтага Старажытнага Брацтва. Пазбягаючы ўсіх і ўсялякіх сварак і спрэчак, паклёпу і нагавору, не дазваляць іншым паклёпнічаць на годнага Брата, але адстойваць яго гонар і аказываць яму добрыя паслугі настолькі, наколькі дазваляе ваша ўласнае сумленьне і бяспека, але не больш таго. І калі нехта з братў нанясе вам урон, вам належыць у адпаведнасьці з годным старажытным звычаям звярнуцца ў сваю альбо яго Ложу, а адтуль вы можаце апеляваць да ўлады Вялікай Ложы на штоквартальным яе сходзе, а адтуль – да ўлады штогадавой асамблеі Вялікай Ложы. Аднак да гэтага сродка трэба звяртацца толькі ў тым выпадку, калі справу немагчыма вырашыць іншым чынам, цярпліва і ўважліва выслухаўшы раду Майстра і Братоў Ложы, якія могуць дапамагчы вам пазбегнуць звароту да не масонскага закону альбо ж наадварот – будуць спрыяць хуткаму вырашэньню ўсіх вашых справаў у судзе з усёй магчымай справядлівасьцю і на вашую карысць, але пры поўнай павазе да Братоў. Майстар і Браты самі павінны прапанаваць свае паслугі ў якасці пасрэднікаў, а Браты, якія вядуць цяжбу павінны з удзячнасьцю прыняць такую прапанову; а ў тых выпадках, калі такое пасрэдніцтва не прынясе вялікай карысці справе, ім належыць усё ж працягваць цяжбу ці судовы працэс, аднак без гневу і злапамятнасьці (па меньшай меры, не ў агульнапрынятым сэнсе гэтых словаў), не робячы і не гаворачы нічога, што можа пагражаць Брацкай Любові. Добрыя адносіны паміж Братамі трэба аднаўляць і падтрымліваць, каб для ўсіх быў відавочным спрыяльны ўплыў Франкмасонства на грамадства і людзей. Так усе Вольныя Муляры паступалі ад пачатку Свету і будуць паступаць да яго канца.

Амен, да будзе так.